У раённым цэнтры Ліда самалёты ўсё часцей лятаюць нізка над горадам. Зразумела, што гэтая небяспека ўсё больш непакоіць жыхароў гораду. Дзяржаўная “Лідская газета” звярнулася да кіраўніцтва ваеннай авіябазы. Называецца яна, хіба ў адпаведнасці з рокатам самалётаў, вельмі гучна – 116-я гвардзейская Радомская Чырвонасцяжная штурмавая авіябаза.

Намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце авіябазы Эдуард Жмакин даў наступны адказ:

– Полеты на предельно малых высотах являются элементом летной подготовки и выполняются с соблюдением требований правил использования воздушного пространства.

Наўрад ці такі адказ можа задаволіць і супакоіць насельнікаў Ліды. Застаецца незразумелым, хто і калі вызначыў такія правілы. Дзіўна таксама, што адказ даваў вайсковы ідэолаг, а не спецыяліст па тэхніцы.