Суд Ваўкавыскага раёна 5 жніўня абвесціў прысуд 40-гадоваму мясцоваму жыхару Сяргею Бакачу, звінавачанаму ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.

 Абвінавачаны з лістапада 2021 года пад публікацыямі ў «дэструктыўных» telegram-каналах размяшчаў абразлівыя каментарыі пра Лукашэнку, генеральнага пракурора і прэс-сакратара Лукашэнкі.

У судовым пасяджэнні мужчына сваю віну прызнаў.

Па іску генпракурора Андрэя Шведа на разліковы рахунак ДУА «Цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна Мінска» да судовага разбору абвінавачаны пералічыў 10 тысяч рублёў як матэрыяльную кампенсацыю “маральнай шкоды”.

Ён таксама пералічыў той жа ўстанове адукацыі дадаткова 10 тысяч рублёў.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам матэрыялаў суд Ваўкавыскага раёна прысудзіў Бакачу чатыры гады «хатняй хіміі» і штраф 32 тысячы рублёў.