На беларуска-польскай мяжы ровары пачалі адпраўляць на дадатковы агляд у боксы: з іх здымаюць сёдлы, колы, максімальна аглядаюць. Пра гэта паведамляе рэсурс pogranec.by.

Апошнім часам колькасць раварыстаў на мяжы значна вырасла. Правіламі перамяшчэння праз мяжу не забаронена ехаць роварам. Прычым у такім разе не трэба стаяць у агульнай чарзе перад пунктам пропуску. Гэтым пачалі карыстацца кантрабандысты. Якая іх колькасць, а якая – сапраўдных велатурыстаў – сказаць цяжка.