Павіншуйце палітзняволеную фігурантку «справы Аўтуховіча» з Днём народзінаў

Ірына Мельхер (https://prisoners.spring96.org/be/person/iryna-mielchier) — індывідуальная прадпрымальніца і пенсіянерка, затрыманая разам з сынам Антонам Мельхерам (https://prisoners.spring96.org/be/person/anton-melkher) 8 снежня 2020 года. (https://prisoners.spring96.org/be/person/anton-melkher) Ірыну абвінавачваюць ажно па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Цяпер яе разам з іншымі вязнямі судзяць у гарадзенскай турме па «справе Аўтуховіча».

20 жніўня Ірына адзначыць 67-годдзе за кратамі. КДБ унёс яе ў «спіс тэрарыстаў», таму ёй нельга рабіць грашовыя пераводы, але вы можаце павіншаваць яе пасылкамі і бандэролькамі з рознымі прыемнымі дробязямі. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.

💌Павіншаваць Мельхер: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Ірына Аляксандраўна Мельхер