Стала вядома, што журналісту і актывісту Саюза палякаў Анджэю Пачобуту, які ўжо 16 месяцаў знаходзіцца за кратамі, выставілі новае крымінальнае абвінавачанне.

У дадатак да ранейшага «Распальвання варажнечы» (арт. 130 КК) Пачобуту выставілі абвінавачанне і ў «Закліках да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (арт. 361 КК). Пра гэта стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Анджэй Пачобут за кратамі па так званай «польскай справе» з 25 сакавіка 2021 года. Неўзабаве справа будзе перададзеная ў суд.

Нагадаем, 27 ліпеня стала вядома, што Пачобуту падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай.