У Беларусі змяняецца работа электроннай чаргі на мяжы. Адпаведны ўказ падпісаў 16 жніўня Лукашэнка.

Указ адмяняе бязвыплатнае размяшчэнне аўтамабіляў у зоне чакання і платнае браняванне часу ўезду ў пункт пропуску з зоны чакання. Цяпер усе транспартныя сродкі пры ўездзе ў зону чакання павінны будуць аплаціць рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі.

Уезд у зону чакання будзе ажыццяўляцца ў парадку жывой чаргі. Частка сродкаў, атрыманых за рэгістрацыю ў жывой чарзе, будзе пералічвацца Дзяржпагранкамітэту. Парадак і памер пералічэнняў вызначыць Савет міністраў. Урад таксама вызначыць парадак функцыянавання сістэмы электроннай чаргі, патрабаванняў да абсталявання зоны чакання і рэгістрацыі ў ёй.