У Гародні затрымалі Андрэя Навасельчана, былога назіральніка на так званых прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

Навасельчан затрымліваўся ў 2020 годзе за нібыта абразу супрацоўнікаў міліцыі, але яго тады вызвалілі. На гэты раз яго затрымалі нібыта за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, абразу міліцыі і рэгістрацыю ў чат-боце «Перамога».