
З раніцы 18 жніўня ў шэрагу розных тэлеграм-каналаў з’явілася інфармацыя пра тое, што КГБ нібыта затрымаў старшыню Гарадзенскага райвыканкаму Яна Васілеўскага.
Бліжэй да вечару афіцыйна было заяўлена, што з 5 жніўня Ян Васілеўскі больш не старшыня Гарадзенскага райвыканкаму. Гэтую пасаду ён займаў ажно 16 гадоў, аніводны раён Гарадзеншчыны не меў такога “доўгажыхара-вертыкальніка”.
Афіцыйнай інфармацыі пра затрыманне чыноўніка пакуль няма.