4,5 года калоніі прысудзілі жыхару Зэльвеншчыны. Сяргея Кірыковіча звінавацілі ў публічнай абразе і пагрозе прымянення гвалту ў адносінах да Лукашэнкі, распальванні варожасці і варажнечы. Апошняе абвінавачаньне тычыцца расейскіх вайскоўцаў.

Справу разглядаў Гарадзенскі абласны суд на чале з Дзмітрыем Бубенчыкам.

Кірыковіча пачалі судзіць яшчэ 8 жніўня. Яму выставілі наступныя артыкулы:

  • 366 ч. 2 КК — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
  • 368 ч. 1 КК — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • 130 ч. 1 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.

Раней Кірыковіча ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў».