
Вялікай праблемай зараз для многіх грамадзян Беларусі стала атрыманне візы для ўезду ў Польшчу. Якія ж тыпы візаў выдае зараз гэтая дзяржава для беларусаў?
Тыпы візаў наступныя:
дзелавая
культурная
для кіроўцаў-міжнароднікаў
працоўная
студэнцкая
па Карце паляка
гуманітарная
Poland.Business Harbour
Скласці дакументы на атрыманне візы можна праз кожны візавы цэнтр. Прапіска (рэгістрацыя па месцы жыхарства) ня мае значання. Аднак трэба вывучаць усе нюансы пры выбары візавага цэнтру. Прыкладам пры падаванні на гуманітарную візу праз візавы цэнтр Гарадзенскай вобласці патрэбныя доказы пераследу. У Менску такога не патрабуюць.
Звяртаем таксама ўвагу на тое, што турыстычныя візы Польшча зараз для грамадзян Беларусі не выдае.
⠀
⠀