
Міністэрства энергетыкі Беларусі абяцала ў ліпені запусціць першы энергаблок БелАЭС, які знаходзіцца ў «планавым рамонце». Але дагэтуль гэтага так і не зрабіла.
«На гэты момант першы блок яшчэ знаходзіцца ў рамонце. Да канца месяца павінен быць уведзены ў строй», – расказаў намеснік міністра Сяргей Раянтовіч.
У красавіку першы энергаблок БелАЭС вывелі ў планава-папераджальны рамонт.
Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. Да аб’яднанай энергасістэмы краіны яго падключылі 3 лістапада 2020 года.
З моманту ўключэння ў сетку і да першага планавага папераджальнага рамонту на першым энергаблоку выпрацавана больш за 9,3 млрд кВт/г электраэнергіі. Але за гэты час яе неаднаразова адключалі ад сеткі.
Белсат