У будынку гарадзенскай турмы № 1 ужо тры месяцы ідзе суд над фігурантамі «справы Аўтуховіча». Цяпер у судзе вывучаюць матэрыялы справы, якія складаюць больш за 65 тамоў — на дадзены момант вывучана палова з іх.

Усіх фігурантаў абвінавачваюць агулам па 15 артыкулах Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных знаходзяцца Мікалай Аўтуховіч, святар Сяргей Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/siarhiej-rezanovich), ягоная жонка Любоў Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/lubou-rezanovich), іх сын Павел Рэзановіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/paviel-rezanovich), пенсіянерка Галіна Дзербыш (https://prisoners.spring96.org/be/person/halina-dzierbysh), баранавіцкі актывіст Уладзімір Гундар (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-hundar), актывістка Вольга Маёрава (https://prisoners.spring96.org/be/person/volga-maiorava), пенсіянерка Ірына Мельхер (https://prisoners.spring96.org/be/person/iryna-mielchier) і яе сын Антон Мельхер (https://prisoners.spring96.org/be/person/anton-melkher), а таксама Ірына Гарачкіна, Віктар Снегур і Павел Сава.

💌Падтрымаць фігурантаў «справы Аўтуховіча» лістамі: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1
💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
⁉️Як падтрымліваць палітзняволеных? (https://t.me/prisoners_spring96/996)