У Астраўцы ўсё жыццё зараз завязанае на пабудаванай атамнай электрастанцыі. Вакол гэтага адбываюцца мясцовыя палітычныя і грамадскія працэсы. “Мірнаму атаму” падпарадкаваны і ўсе забавы для народу.

22-26 жніўня эксперты Московского центра Всемирной ассоциации организаций, эксплуатирующих атомные электростанции, правядуць нібыта місію тэхнічнай падтрымкі па досведзе эксплуатацыі АЭС.

27 жніўня ў День гораду ў Астраўцы пройдзе мерапрыемсва з надзвычай мудрагелістай назвай – Научно-конструктивный радио-эйр «Атомполис». Падрыхтаванае яно сеткай Інфармацыйных цэнтраў па атамнай энергіі пры падтрымцы ажно Інжынірынгавага дывізіёна Дзяржкарпарацыі «Росатом» пры падтрымцы Астравецкага райвыканкаму і штабу студэнцкіх атрадаў БРСМ. Дзеля забавы запрошана і чарговая “зорка” расейскай папсы – нейкая Анет Сай.

А 21 жніўня ў Астраўцы пройдзе спартова-масавае мерапрыемства пад дзіўнай назвай “Атомная десятка-2022”. У горадзе ў час забегаў будзе абмежаваны рух транспарту.