17 жніўня суд Кастрычніцкага раёна горада Гародні асудзіў мясцовую жыхарку Таццяну Мацееўскую.

Як паведамляе MAYDAY.TEAM, згодна з матэрыяламі справы, Мацееўская 12 жніўня 2020 паставіла ў „Аднакласніках” адзнаку-рэакцыю „Клас” пад выявай Лукашэнкі, якая суправаджалася „абразлівым запісам”. 18 верасня 2020 года Мацееўская паставіла „Клас” яшчэ пад адной выявай, дзе было пудзіла, якое намякала на Лукашэнку. З-за алгарытмаў сацыяльнай сеткі, абедзве публікацыі сталі бачныя на асабістай старонцы жанчыны.

Суд прызнаў, што сваімі дзеяннямі Мацееўская „прычыніла шкоду гонару і годнасці” Лукашэнкі (арт. 368 КК). У выніку суддзя Уладзімір Пазняк прызначыў Таццяне Мацееўскай абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ тэрмінам на два гады.