Пасля 15 сутак арышту на Акрэсціна ў Менску гарадзенца Ігара Банцэра не выпусцілі на волю.

Банцар раней неаднойчы заяўляў, што з’язджаць з Беларусі не хоча. Дзеля таго, каб застацца, ён гатовы сядзець у турме.

Перад арыштам у праўладным тэлеграм-канале было апублікавана “пакаяльнае відэа” з музыкам. У каментары да відэа паведамлялася: “вырашаецца пытанне аб пачынанні крымінальнай справы па артыкуле 130 КК Рэспублікі Беларусь за яго дзейнасць у сацыяльных сетках”. Хутчэй усяго гутарка ідзе пра распальванне рэлігійнай варожасці – Банцэр змясціў ў сваіх акаўнтах шэраг негатыўных допісаў пра праваслаўную царкву і каталіцкі касцёл.