Кіраўнік службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустам Любаеў заявіў, што памежнікі Беларусі наўмысна ламаюць фізічную агароджу на граніцы.

“Мы можам сказаць, што фізічны бар’ер псуюць наўмысна. Памежнікі Беларусі робяць гэта з-за помсты, робяць гэта дэманстратыўна нават там, дзе гэта фіксуюць нашы сістэмы. Аднак бальшыня пашкоджанняў фіксуецца там, дзе сістэм назірання няма зусім” – сказаў журналістам Любаеў. Ён дадаў, што злавіць злонаўмыснікаў цяжка, паколькі пасля прычынення шкоды яны адразу ўцякаюць і ў час прыезду летувіскіх памежнікаў на месцы іх не знайсці. Структуры ўлады Беларусі на такія дзеянні не рэагуюць нават пасля таго, як летувіскія памежнікі паведамляюць ім пра гэта. “Калі бачаць, што едзе наш патруль, шкодніцкія дзеянні спыняюцца. Тады беларускія памежнікі ці мігранты адразу адыходзяць у глыбіню беларускай тэрыторыі” – сказаў Любаеў.

Па словах міністра ўнутраных спраў, відавочна, што гібрыдная атака супраць Літвы працягваецца.

“Беларускія памежнікі з намі не супрацуюць, супраць нас арагнізаваная гібрыдная атака”, – сказала Агне Білатайтэ. Калі б шкоднікі былі затрыманыя, у іх дачыненні прымянілі б санкцыі.

Фізічны бар’ер стаіць на тэрыторыі Літвы, аднак памежнікі Беларусі і мігранты яго цэлы час ламаюць.