Сусветная асацыяцыя польскіх паланійных СМІ звяртаецца да свету з патрабаваннем вызваліць старшыню Саюза палякаў у Беларусі Анжаліку Борыс і вядомага журналіста і дзеяча польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута.

Яны былі пасаджаны за краты з сакавіка 2021 года. Пазней Борыс змянілі меру стрымання на больш мяккую. Пачобута і Борыс спачатку абвінавацілі ў „рэабілітацыі нацызму” і „распальванні нацыянальнай варожасці”. Днямі стала вядома, што Пачобута звінавацілі ў „распальванні нацыянальнай варожасці” за тое, што ён назваў савецкае ўварванне 17 верасня 1939 года – агрэсіяй супраць Польшчы.

Таксама стала вядома, што журналісту выставілі дадатковае абвінавачанне – заклікі да санкцый. Анжаліцы Борыс, якая цяпер знаходзіцца пад “хатнім арыштам”, і Анджэю Пачобуту, які ўтрымліваецца ў СІЗА-1, пагражаюць вялікія тэрміны зняволення.