Палітзняволенаму юрысту з Ліды Ігару Пыж’янаву збіраюцца ўзмацніць рэжым.

Ігар Пыж’янаў да затрымання працаваў ў кампаніі „Белтэкс оптык” намеснікам дырэктара па прававых пытаннях. Раней працаваў у Лідскім РАУС, адкуль сышоў у запас капітанам. Быў назіральнікам у час прэзідэнцкіх выбараў. Яго абвінавацілі па ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэксу (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі) і прысудзілі тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Падставай для крымінальнай справы стаў інцыдэнт падчас затрымання Пыж’янава. Юрыст адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі. 25 жніўня адбудзецца суд па замене Ігару пакарання на больш жорсткае. Верагодна, яго збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым – піша “Вясна”.