фота Гродналайф

У Гародні ў час аўтамабільнага фестывалю “Лакацыя” затрымалі фатографа і кандыдата гістарычных навук Сяргея Марозава. Па якой справе яго затрымалі – пакуль невядома.

Сяргей Марозаў ведамы сваёй прынцыповай грамадзянскай пазіцыяй. У кастрычніку 2020 году ён звольніўся з выкладчыцкай працы Гарадзенскага ўніверсітэту імя Янкі Купалы. Сваім звальненнем Сяргей Марозаў хацеў выказаць салідарнасць з іншымі звольненымі паводле палітычных матываў выкладчыкамі і выключанымі студэнтамі. Тады заяву на звальненне Марозаў падаў сам.