У Гародні за напісы на кіёсках і будынках палітвязня Максіма Плятнёва засудзілі да году калоніі.

Суд Ленінскага раёну Гародні вынес рашэнне па справе Максіма Плятнёва (https://prisoners.spring96.org/be/person/maksim-pljatniou), якога абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па арт. 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Судовае пасяджэнне ўзначаліў Руслан Гурын.

Вядома, што абвінавачанаму 34 гады. Раней мужчыну ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па так званых «народных» артыкулах. 2 чэрвеня гэтага года яго затрымалі па падазрэнні ў тым, што ён нанёс 7 напісаў на кіёск, электрападстанцыі, будынкі цепласетак і шматпавярхоўкі.