
Дзіўнае свята пад назвай “День авиации” адзначылі ў мястэчку Рось, што ў сучасным Ваўкавыскім раёне. Прычынай і нагодай сталася тое, што менавіта ў Росі раней была савецкая “116 –я гвардейская Радомская Краснознаменная разведовательно-бомбардировочная авиационная база”.
На мерапрыемстве, якое праходзіла не толькі пад дзяржаўнай сімволікай Рэспублікі Беларусь, але і пад расейска-савецкім “георгіеўскім” афармленнем, прысутнічалі кіраўнікі Ваўкавыскага райвыканкаму на чале з Міхаілам Сіцько. Не абышлося свята ля савецкага самалёту і без прадстаўніка праваслаўнага духавенства. Пасля афіцыйных выступаў былі розныя спевы і забавы.

