Судовы працэс у закрытым рэжыме праходзіць у Менскім гарадскім судзе.

Праваабаронцы паведамляюць, што 6 верасня а 15-й гадзіне абвесцяць прысуд Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязням: Андрэю ЧапюкуАкіхіру Гаеўскаму-Ханаду, Аляксандру ФранцкевічуАляксею ГалаўкоАляксандру КазлянкуПаўлу ШпетнамуМікіту ДранцуАндрэю МарачуДанілу Чулю.

Агулам палітвязняў абвінавачваюць па 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. У матэрыялах справы — 160 тамоў. Суд праходзіць у закрытым рэжыме, прычым усе абвінавачаныя падалі хадайніцтва супраць закрыцця працэсу.

Нагадаем, каардынатарка валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова была затрыманая 17 верасня 2020 года па падазрэнні ў «навучанні ці падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках». У турме ў яе значна пагоршыўся стан здароўя: некалькі разоў яна перахварэла на каронавірус, у яе пачалі крышыцца зубы, у шчытападобнай залозе былі выяўленыя шматлікія ачаговыя ўтварэнні і кісты, а ў малым тазе знайшлі вадкасць. Медыцынскую дапамогу палітзняволенай пачалі аказваць толькі ў красавіку 2022 года.

Падтрымаць Марфу можна лістамі на адрас: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Марыі Аляксандраўне Рабковай