У Гародні не стала грамадскага актывіста Івана Марозіка. Пасля ранейшай хваробы на ковід у яго абвастрылася хвароба сэрца. Івану Марозіку было 60 гадоў.

Іван Марозік нарадзіўся ў Бераставіцкім раёне 12 лютага 1962 году. Большая частка жыцця прайшла ў Гародні. Значны час Марозік працаваў тэхнічным работнікам на Гарадзенскай тэлевізіі. Быў сябрам БНФ, актыўна ўдзельнічаў у беларускім грамадскім руху.

Пахаваны Іван Марозік на могілках у Аульсе, што паблізу Гародні.

Светлая памяць…