Працягваюцца затрыманні ў Гародні.

Затрыманы чарговы прадстаўнік IT-індустрыі

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Гародні Яўгена Кіселя.

Паводле іх, хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы».