Як стала вядома праваабаронцам, палітзняволены старшыня “Вясны” Алесь Бяляцкі (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy) ў СІЗА-1 утрымліваецца ў так званым “спецкалідоры” — паўпадвальным памяшканні з дрэннымі ўмовамі.

Цягам гэтага года Бяляцкага моцна абмяжоўваюць у ліставанні.

Нагадаем, Алесь быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года і разам з Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам абвінавачаны ў нясплаце падаткаў у буйным памеры. Больш за год ён утрымліваецца за кратамі, а следства працягнутае да 14 кастрычніка.

💌 Падтрымаць правабааронцу можна лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі па адрасе:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Алесю Віктаравічу Бяляцкаму
📮Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz