Увечары 25 жніўня ля помніку Ежы Папялушку перад гарадскім скверам Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з пераследаванымі ў Беларусі лідарамі польскай меншасці – Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс. Акцыя сабрала агулам 50 чалавек, на яе прыйшлі беларускія і польскія грамадскія актывісты, а таксама журналісты. Дадатковай тэмай для выступоўцаў стала сумная падзея руйнавання магілаў жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Сурканты Вараноўскага раёну. Дзікая акцыя дзяржаўнага вандалізму адбылася на Гарадзеншчыне якраз у гэты дзень.

Адкрыў акцыю салідарнасці журналіст Ян Роман
Выступае адзін з лідараў СПБ Марэк Занеўскі

Выступае старшыня рэгіянальнай Wspolnoty Polskiej Анна Кетліньска

Прамаўляе прадстаўнік БХД Сяргей Верамеенка