Месца, дзе былі зруйнаваныя магілы ў Суркантах

Раённая “Воранаўская газета” аніводным словам не адрэагавала на вандальную акцыю ўладаў у “год гістарычнай памяці” па разбурэнні пахаванняў жаўнераў Арміі Краёвай ля вёскі Сурканты. Разбурэнне магілаў і руйнаванне мемарыялу адбылося 25 жніўня. Ніякага абгрунтавання пры тым ці папярэджання пра знішчэнне пахаванняў напярэдадні не было.

Маўчыць пра падзеі ў Суркантах рупар дзяржаўнай прапаганды “Воранаўская газета” і зараз. Замест гэтага прапагандысты інфармуюць, змяшчаючы дзяржаўны артыкул, пра тое, што ў Польшчы дэмантуюць помнік воінам савецкай арміі. Помнік у Бжэгу ёсць ужо 24-ым у спісе з 60, якія было пастаноўлена дэмантаваць у Польшчы. Гэты дэмантаж звязаны з кампаніяй па ліквідацыі камуністычнай сімволікі як злачыннай.