
У Гародні затрымалі супрацоўніка «Гроднажылбуда», які нібыта заклікаў калегаў баставаць.
Нібыта яго імя-прозвішча Мікалай Мардовіч, яму 36 гадоў. У 2020 годзе ён нібыта браў удзел у акцыях пратэсту, а таксама «захоўваў сабе на старонку пратэстную інфармацыю і распаўсюджваў яе».
Мяркуючы па відэа, мужчыну затрымалі проста на аб’екце, дзе ён працаваў.