Беларускі гісторык, публіцыст Сямён Якубчык нарадзіўся 26 жніўня 1892 году ў вёсцы Калантаі (Ваўкавыскі раён).

Сямён Якубчык скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры Беларускай Акадэміі Навук. Быў кандыдатам гістарычных навук. На пачатку 1930-ых гадоў працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН, потым дырэктарам Гістарычнага музея ў Менску.

Арыштаваны 15 верасня 1937 г. Прысуджаны камісіяй НКВД СССР і Пракурора СССР 14.10.1937 г. па артыкулах 68 “а”, 71 і 76 КК БССР як “агент польскай выведкі” да расстрэлу с канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны 31 траўня 1938 году энкавэдыстамі ў Менску. Рэабілітаваны 28.11.1957 г. Ваенным трыбуналам Беларускай Ваеннай Акругі. Памяць пра Сямёна Якубчыка не ўшанаваная.