26 жніўня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 5 чалавек. Сярод іх і Сяргей Кірыковіч з Гарадзеншчыны.

Напомнім, што яму прысудзілі 4,5 года калоніі. Сяргея Кірыковіча звінавацілі ў публічнай абразе і пагрозе прымянення гвалту ў адносінах да Лукашэнкі, распальванні варожасці і варажнечы. Апошняе абвінавачаньне тычылася расейскіх вайскоўцаў.
Карны прысуд аформіў суддзя Гарадзенскага абласнога суду Дзмітрый Бубенчык.
Кірыковіча пачалі судзіць яшчэ 8 жніўня. Яму выставілі наступныя артыкулы:
- 366 ч. 2 КК — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак;
- 368 ч. 1 КК — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- 130 ч. 1 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
Раней Кірыковіча ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў».