У Спіс грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, 26 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў унесла прозвішчы яшчэ пяці асоб, якія адбываюць пакаранне па артыкулах 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) – паведамляе “Вясна”. Два новыя чалавекі ў гэтым спісе з Гарадзеншчыны.

Гэта Аксана Каспяровіч, настаўніца музычнай школы з Ліды;

Павел Мякіш, жыхар Гародні;

Вадзім Кавалёў, жыхар Віцебска;

Ганна Вольская, жыхарка Магілёва;

Валерый Кліменчанка, жыхар Маладэчна.

Такім чынам, па стане на канец жніўня “экстрэмісцкі спіс” налічвае 469 прозвішчаў.