Палітзняволеную Алесю Буневіч перавялі ў гарадзенскую турму. Падтрымайце яе!

Алеся Буневіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/alesja-bunevicz) — дырэктарка віленскай друкарні, затрыманая 4 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы пасля таго, як яна прыехала з Літвы ў Беларусь на гадавіну смерці маці.

Алесю Буневіч абвінавачваюць у «здзяйсненні акта тэрарызму групай асоб па папярэдняй змове» (ч. 2 арт. 289 Крымінальнага кодэкса) у межах справы «рэйкавых партызанаў». У прапагандысцкім фільме на БТ паказаны кавалак допыту Алесі, дзе яна распавядае як купляла літоўскія сім-карты за некалькі дзён да паездкі ў Беларусь, паказвае, дзе хавала іх на тэрыторыі краіны, пра тое, як усё здымала на відэа, каб пераслаць свайму куратару ў Літве. А таксама, што павінна была «адправіць» маладых людзей, калі яны пад’едуць да мяжы.

Алеся ўтрымлівалася ў магілёўскім СІЗА, але напрыканцы жніўня яе перавялі ў гарадзенскую турму № 1.