
Родныя Мікалая Аўтуховіча збіраюць грошы на адваката.
Мікалая і шэраг звязаных з ім, на думку следства, людзей затрымалі яшчэ 1 снежня 2020 года. Улады адразу абвясцілі Аўтуховіча арганізатарам і кіраўніком “тэрарыстычнай групоўкі”, якая дзеіла на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці і нібыта падпальвала аўтамабілі і дамы супрацоўнікаў міліцыі. Аўтуховіча абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.
З 11 ліпеня па 1 жніўня Аўтуховіч трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газет. Ягоныя родныя адкрылі збор сродкаў на адвакатаў.