З 15 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе адбываецца суд над журналістам Дзянісам Івашыным (https://prisoners.spring96.org/be/person/dzianis-ivashyn). Ягоную справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Валерый Раманоўскі.

Сям’і журналіста патрэбна дапамога ў аплаце паслуг адваката, а таксама на шматлікія выдаткі, звязаныя з перадачамі, пасылкамі і іншым. Дапамагчы можна праз рахунак жонкі Дзяніса Вольгі Івашынай:

PKO BANK
POLSKI
Kod BIC PKO: BPKOPLPW
IBAN: PL07102013320000100213409349
VOLHA IVASHYNA

Для тых, хто хоча дапамагчы ў Беларусі, у рэдакцыі «Новы Час» ёсць (https://t.me/novychas/25463) кантакт маці журналіста – Людмілы Івашынай.

Падтрымайце палітвязня пасылкай або бандэролькай з рознымі прыемнымі дробязямі або зрабіце грашовы перавод: Турма №1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну