фота “Наш Час”

Новым начальнікам Ваўкавыскага РАУС прызначаны падпалкоўнік міліліцыі Аляксандр Вайтовіч.

29 жніўня часова выконваючы абавязкі начальніка УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Андрэй Бакач і старшыня Ваўкавыскага раённага камітэту Міхаіл Сіцько прадставілі новага кіраўніка калектыву райаддзелу. Вайтовіч – мясцовы выхаванец – нарадзіўся і вучыўся ў школе ў Ваўкавыску.

У 1998 годзе Вайтовіч скончыў Магілёўскую школу міліцыі МУС РБ, служыў участковым у Ашмянскім РАУСе, далей з 2002 па 2020 год – у Ваўкавыскім РАУСе, дзе даслужыўся да першага намесніка начальніка райаддзелу. У траўні 2020 году быў прызначаны начальнікам аддзелу унутраных спраў Бераставіцкага райвыканкаму. І вось новае прызначэнне.