Беларусы, якія пражываюць у Польшчы, да канца году могуць падаць заяўку на атрыманне гуманітарных візаў, а таксама нацыянальных візаў для працы кіроўцамі.

Так, атрымаць гуманітарныя візы змогуць беларусы, якія:

– у дзень падачы заявы знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы на падставе нацыянальнай візы, выдадзенай з гуманітарнай мэтай,

– або заехалі на тэрыторыю Польшчы ў перыяд з 24 лютага з тэрыторыі Украіны, дзе легальна пражывалі да вайны.

Пры гэтым грамадзяне павінны будуць падпісаць заяву пра тое, што не могуць вярнуцца ў Беларусь з прычын небяспекі. Усяго беларусам плануецца выдаць каля 155-ці тысяч візаў.