
Тэрміновы збор на адваката абвяшчала яго дачка Кацярына Аўтуховіч.
«Склалася такая сітуацыя, што стала рэальнай рызыка застацца без юрыдычнай абароны на гэтым так званым судзе. Судовыя пасяджэнні праводзяцца з мая практычна кожны дзень, таму сумы выходзяць вялізныя», — напісала яна.
Праз два дні яна падзякавала ўсім, хто далучыўся: патрэбная сума была сабраная.
Суд над Мікалаем Аўтуховічам і «яго групай» пачаўся 18 траўня. Усяго на лаве падсудных 11 чалавек. З 11 ліпеня па 1 жніўня Аўтуховіч трымаў галадоўку.