У Гародні затрымалі былую адвакатку Юлію Юргілевіч. Днямі ў яе доме прайшоў ператрус.

Юлія Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Яна абараняла ў судзе розных палітвязняў, у тым ліку Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцэра, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага.

23 лютага бягучага году яе выключылі з складу Гарадзенскай абласной калегіі адвакатаў, нібыта за “сістэматычныя парушэнні заканадаўства”.

Невядома пакуль якія фармальна прычыны затрымання Юліі Юргілевіч, але зразумела, што гэта палітычны пераслед за прафесійную юрыдычную дзейнасць.