У Гародні працягваецца пераслед грамадзян паводле палітычных матываў. Чарговыя карныя працэсы пачнуцца 31 жніўня.

У Гарадзенскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы Георгія Грыга. Працэс вядзе суддзя Мікалай Рачынскі. Грыга вінавацяць адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: 361, частка 3 (“заклікі да санкцый”), 130, частка 1 (“распальванне варажнечы”) і 368, частка 1 (“знявага Лукашэнкі”).

У гэты ж сама дзень пачнецца карны працэс у судзе Ленінскага раёну Гародні. На лаве падсудных Юрый Чубанаў. Судзіць будзе Генадзь Мазайла. Чубанава вінавацяць ажно па пяці (!) артыкулах Крымінальнага кодэксу: таксама 368, частка 1, а яшчэ 203, заўвага 1, частка 3 (“незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя даныя”; 369 (“знявага прадстаўніка ўлады”), 370 (“знявага дзяржаўных сімвалаў”) і 367, частка 1 (“паклёп у дачыненні да Лукашэнкі”).

Карны судовы канвеер не спыняецца ні на дзень.