Гродзенца Вадзіма Хіжнякова (https://prisoners.spring96.org/be/person/vadzim-khizhnjakou) асудзілі на 2,5 гады калоніі па арт. 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) за кінуты ў амапаўца «неўсталяваны прадмет» на акцыі пратэсту 27 верасня 2020 года. На судзе Вадзім віну не прызнаў.

Тэрмін Хіжнякоў адбывае ў папраўчай калоніі № 1. Як паведамляюць @dissidentBY, палітвязня змясцілі ў ПКТ да канца тэрміну — на паўгода.

Вы можаце падтрымаць палітвязня паштоўкамі і лістамі. Таксама памятайце, што ў канверт можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя і звычайныя лісты, паштоўкі-размалёўкі (https://oz.by/books/more10492931.html), налепкі (гэта асабліва каштоўна), каляндарык, размалёўкі, малюнкі, квізы, віктарыны і многае іншае.

💌Адрас для падтрымкі: ПК № 1, 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Вадзім Валер’евіч Хіжнякоў
💻Напісаць анлайн (http://bit.ly/3PIOcjz)