Адвакатку Юлію Юргілевіч перавялі з гарадзенскага ІЧУ ў СІЗА.

Яна не выйдзе на волю праз 72 гадзіны пасля затрымання.

Нагадаем, Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 год. Яна абараняла ў судзе палітвязняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага, Дзяніса Івашына.

23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гарадзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства».

Юргілевіч у лютым з’ехала з Беларусі, але вярнулася праведаць маці і сустрэць у Гародні свой дзень нараджэння. Тры дні таму яе затрымалі.