Неабыякавыя людзі дапамаглі сям’і палітвязня, журналіста, Дзяніса Івашына са сродкамі на адваката і бягучыя выдаткі.

„Нягледзячы на тое, што наша сумная эпапея доўжыцца ўжо амаль паўтара года, а агульна-нацыянальная трагедыя – яшчэ даўжэй, вы знаходзіце для тых, хто ў патрэбе, сілы, сродкі, час і добрыя словы падтрымкі. Асабліва важна для мяне, што мы цяпер маем амаль пайменны спіс для малітвы за ахвярадаўцаў. Мяркую, з улікам усіх прапаноў дапамогі і ўжо пералічанага, гэтае пытанне ўжо можна закрываць”, – напісала жонка вязня Вольга Івашына ў сацыяльных сетках.