2 верасня, затрыманы тры дні таму ў Гародні журналіст, Павел Мажэйка не выйшаў на волю. Паводле апошняй інфармацыі яшчэ раніцай з Ізалятара часовага ўтрымання, што па вуліцы Гая, яго перавялі ў Следчы ізалятар.

Паводле сваякоў, якія сёння, 2 верасня, спрабавалі перадаць перадачу ў ІЧУ, перавод у СІЗА азначае, што яму прад’яўлена абвінавачанне і выбрана мера стрымання – змяшчэнне ў СІЗА.

Гэта можа азначаць, што абвінавачанне прадʼявілі яшчэ ўчора, яшчэ да заканчэння 72 гадзін папярэдняга следства.