1 верасня ў розных школах Гарадзенскай вобласці праходзіла больш менш па адным сцэнары. Было шмат расейскамоўных песень, чырвона-зялёнай сімволікі, у многіх школах на ўрачыстых лінейках прысутнічалі вертыкальнікі, міліцыянты, вайскоўцы, памежнікі і праваслаўныя бацюшкі з РПЦ. Сабралі для вас найбольш характарныя фотаздымкі з розных школаў Гарадзеншчыны.



















