У Гародні ў будынку абласнога суду, што па вуліцы Карбышава, праходзіць чарговы карны палітычны працэс. Судзяць Марыну Санкевіч. Працэс вядзе Дзмітрый Бубенчык.

Марыну Санкевіч затрымалі за каментары ў сацыяльных сетках 2020 году.

Яе вінавацяць адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

ч.1 арт. 342 КК РБ – Арганізацыя і рыхтоўля дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх;
ч.1 арт. 368 КК РБ – Знявага Лукашэнкі;
ч.1 арт. 293 КК РБ- Масавыя беспарадкі;
ч.1 арт. 130 КК РБ – Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай варожасці.

Прайшло ўжо некалькі судовых паседжанняў.