
За каментары ў інтэрнэце ў Гародні затрыманы вартаўнік дзіцячага садка Валянцін Дуброўшчык.
52-гадовага мужчыну абвінавачваюць у абразлівых каментарах у дачыненні да Лукашэнкі, Караніка, а таксама расейскіх салдат, што ваююць ва Украіне.
Затрыманага прымусілі запісаццца ў “пакаяльным відэа”.
“В августе 2020 года он поддался влиянию протестных каналов, негативно высказывался в интернете в адрес Лукашенко и руководителя Гродненского облисполкома, сотрудников милиции, за это и был задержан сотрудниками милиции” – паведамляюць уладныя інфармацыйныя рэсурсы.