У стваральніка прытулку для бяздомных, які існуе ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну, Аляксея Шчадрова зноў непрыемнасці праз міліцыю. У яго забралі ровар.

Аляксей Шчадроў расказаў, што паехаў у Васілішкі ў краму, каб набыць прадуктаў. У Васілішках ён захацеў сфатаграфаваць прыгожы краявід, але не заўважыў, што за дрэвам стаяла міліцэйская машына, у якой былі ўчастковы міліцыянт і даішнікі. У выніку машына ДАІ стала пераследаваць Шчадрова. Памятаючы, як яго аднойчы моцна збілі міліцыянты, Шчадроў не захацеў размаўляць з пераследнікамі, кінуў ровар у кукурузе, а сам пешшу дабраўся дадому.

Пазней, калі ён папрасіў брата забраць ровар, міліцыянты не аддалі веласіпед. Аляксей Шчадроў тэлефанаваў пасля на 102, але ровар яму так і не аддалі, яго забралі ў Шчучын.