Урад Расейскай федэрацыі зацвердзіў заснаванне расейскага консульства ў Гародні. Пра гэта гаворыцца ў распараджэнні расейскага ўраду, якое было апублікаванае ў суботу.

Яшчэ ў траўні пасол Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў паведамляў, што прынятае рашэнне пра адкрыццё ў беларускім абласным цэнтры расейскага генконсульства.

Да гэтага консульства Расеі ў Беларусі было толькі ў Берасці. Адкрыццё такога прадстаўніцтва ў Гародні азначае, што маскоўская экспансія ў горад над Нёманам будзе нарастаць.