Міліцыя і прадстаўнікі іншых сілавых органаў пачалі штрафаваць так званых “прадаўцоў” чаргі на мяжы пры выездзе з Беларусі ў Польшчу праз пункт пропуску Бераставіца-Баброўнікі. Апошнімі днямі чэргі на мяжы зноў выраслі. Раней на мяжы фіксаваліся шматлікія канфлікты грамадзян з-за месцаў у чарзе.

Паводле слоў часова выконваючага абавязкі начальніка Бераставіцкага РАУС Сяргея Адамчука, зараз сітуацыя паблізу пропуску “Бераставіца” з’яўляецца кантраляванай, а марудны рух чаргі звязаны з нерытмічнай працай сумежнага боку.