
На фоне татальных рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі Менскі гарадскі суд 6 верасня абвесціць прысуд па гнятлівай палітычна матываванай справе праваабаронцаў Марыі (Марфы) Рабковай і Андрэя Чапюка.
19 праваабарончых арганізацый з усяго свету заклікаюць да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама да вызвалення ўсіх праваабаронцаў, адвольна затрыманых у краіне.
«Арганізацыі заклікаюць улады цалком выконваць свае міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне правоў чалавека, а таксама паважаць і абараняць дзейнасць праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый і забяспечыць ім магчымасць працаваць без рэпрэсій і запалохванняў».